Беларуская Служба

ЗША дамовіліся на перазагрузку ў гандлі з Кітаем

11.05.2025 15:23
Дональд Трамп абвясціў, што на гандлёвых перамовах з Кітаем у Жэневе дасягнута «поўная перазагрузка».
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп выступае перад журналістамі ў Авальным кабінеце Белага дома ў ВашынгтонеEPA/Yuri Gripas / POOL Dostawca: PAP/EPA.

Амерыканскі лідар напісаў у сацыяльных сетках, што перамовы вяліся «ў сяброўскай, але канструктыўнай манеры».

«Вельмі добрая сустрэча з Кітаем у Швейцарыі. Шмат чаго абмеркавалі, шмат чаго пагадзіліся», — сказаў амерыканскі прэзідэнт на сваёй платформе Truth Social.

Мы хочам бачыць, дзеля дабра як Кітая, так і ЗША, адкрыццё Кітая для амерыканскага бізнесу. ВЯЛІКІ ПРАГРЭС БЫЎ ДАСЯГНУТЫ!!! — гаворыцца мы ў паведамленні Дональда Трампа.

Перамовы пачаліся ўчора і, як плануецца, будуць завершаны ў нядзелю. З боку ЗША ў перамовах удзельнічаюць міністр фінансаў Скот Бэсэнт і галоўны перамоўшчык па гандлёвых пытаннях Джэймісан Грыр. Кітайскую дэлегацыю ўзначальвае віцэ-прэм'ер Хэ Ліфэн. Мэта перамоў — дээскалацыя спрэчкі, якая пагражае парушэннем гандлю паміж дзвюма найбуйнейшымі эканомікамі свету.

Прэзідэнт Трамп у мінулым месяцы павысіў тарыфы на імпарт з Кітая да 145 працэнтаў, а Пекін адказаў тарыфамі на імпарт з ЗША ў памеры 125 працэнтаў. Такія высокія абмежаванні на практыцы зводзяцца да ўзаемнага байкоту прадуктаў. Учора прэзідэнт Дональд Трамп заявіў, што гатовы знізіць тарыфы на імпарт з Кітая да 80 працэнтаў.

ПР/юл